Перайсці да зместу

General Dynamics F-16 Fighting Falcon

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
General Dynamics F-16 Fighting Falcon
F-16 падчас Іракскай вайны
F-16 падчас Іракскай вайны
Тып знішчальнік
Распрацоўшчык General Dynamics[d]
Вытворца Сцяг ЗША General Dynamics
Сцяг ЗША Lockheed Martin
Галоўны канструктар Robert H. Widmer[d] і Harry Hillaker[d]
Першы палёт 20 студзеня 1974
Пачатак эксплуатацыі 17 жніўня 1978
Статус на службе
Эксплуатанты Сцяг ЗША ВПС ЗША
25 іншых краін
Гады вытворчасці з 1973
Адзінак выраблена 4 573[1][2][…]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

General Dynamics F-16 Fighting Falcon (англ.: Джэнэрал Дайнэмікс F-16 «Баявы сокал») — амерыканскі аднаматорны звышгукавы знішчальнік, распрацаваны ў 1970-х гадах.

Прычынамі патрэбнасці амерыканскіх ВПС у яго распрацоўцы былі досвед В’етнамскай вайны, якая паказала неабходнасць сучаснага знішчальніка, накіраванага на барацьбу са знішчальнікамі праціўніка, і патрэба ў замене старых F-105 Thunderchief і F-4 Phantom II.

З самага пачатку чакаўся вялікі попыт на новы самалёт, акрамя амерыканскіх ВПС распрацоўкай і закупкамі таксама зацікавіліся некаторыя еўрапейскія хаўруснікі ЗША: Бельгія, Нідэрланды, Данія і Нарвегія — якія жадалі абнавіць свае ваенна-паветраныя сілы.

Самалёт быў распрацаваны і першапачаткова вытвараўся кампаніяй General Dynamics, якая ў 1993 г. прадала яго карпарацыі Lockheed (цяпер Lockheed Martin). Асноўны эксплуатант, ВПС ЗША, спынілі закупкі F-16 і паступова выводзяць яго са службы, замяняючы на F-35A, але яго вытворчасць працягваецца на экспарт з захавання попыту на міжнародным рынку як на адносна танны і якасны знішчальнік чацвёртага пакалення.

F-16 узброены хуткастрэльнай 20-мм авіяцыйнай гарматай M61 Vulcan, а таксама мае адзінаццаць пунктаў для падвескі ўзбраенняў і абсталявання (раннія мадэлі звычайна неслі ракеты «паветра-паветра» AIM-9 Sidewinder або AIM-7 Sparrow, сённяшнія могуць узбройвацца AIM-120 AMRAAM). Некаторыя канструкцыйныя асаблівасці самалёта былі інавацыйнымі падчас яго распрацоўкі: каплепадобны ліхтар, крэсла пілота, нахіленае на 30°, бакавая ручка кіравання прадстаўлялі лепшую агляднасць пілоту і дапамагалі яму хутчэй рэагаваць на сітуацыю на поле бою.

F-16 выкарыстоўваўся ў многіх узброеных канфліктах, у асноўным на тэрыторыі Блізкага Усходу.

Ён удзельнічаў у баявых дзеяннях амерыканскіх ВПС падчас дзвюх войнаў у Персідскім заліве і падчас міжваеннага патрулявання беспілотных зон у Іраку, падчас інтэрвенцыі ў Баснійскай і Косаўскай войнах, Вайны ў Афганістане ў 2001 г. і ўвядзення беспалётных зон у Лівіі ў 2011 г.

Ізраіль стаў першай дзяржавай, якая ўпершыню прымяніла гэты самалёт у паветраным баю — у сутычках з сірыйскімі ВПС у 1981 г. — і ў ролі бамбавіка — для знішчэння іракскага ядзернага рэактара (7 чэрвеня 1981). F-16 таксама ўдзельнічаў і ў буйных рэгіянальных канфліктах — Ліванскіх войнах 1982 і 2006, аперацыі «Літы свінец» у Палесціне і падчас ізраільскай інтэрвенцыі ў Грамадзянскую вайну ў Сірыі. Іншыя саюзнікі ЗША (краіны НАТА, Пакістан, Іарданія, Бахрэйн і інш.) таксама выкарыстоўвалі гэты знішчальнік у большасці войнаў і памежных сутычак.

Зноскі